У Новай Зеландыі пабудавалі святыню з кардону | Друк |
10.11.2016 09:12

Архітэктар Сігэру Бан стварыў дызайн кардонавай святыні ў новазеландскім горадзе Крайстчэрч. Яго пабудавалі на месцы старажытнай англіканскай святыні 1864 года, якая была разбурана пяць гадоў таму падчас землятрусу.

«Стыхія можа зламаць нават бетонавыя будынкі, а вось папяровыя — не», — лічыць Бан.

Кардонавая святыня можа прастаяць да 50 гадоў, але хутчэй за ўсё яе прымуць пасля таго, як будзе адноўлены папярэдні будынак.

Будынак у форме літары «А» зроблены з 98 аднолькавых кардонавых труб. Ён бяспечны і сейсмастойкі. На фасадзе святыні выкладзена яркая трохвугольная мазаіка.

Сігэру Бан — японскі архітэктар, лаўрэат Прытцкераўскай архітэктурнай прэміі за 2014 год.

Паводле blagovest-info.ru
(VGr)

 
© 2003-2025 Catholic.by