Халдзейскі патрыярх прапанаваў стварыць Раду Цэркваў у Іраку | Друк |
11.11.2016 08:42

Халдзейская патрыярхія вывучае праект стварэння Рады Цэркваў у Іраку, у які б увайшлі ўсе Цэрквы і царкоўныя супольнасці, якія прысутнічаюць на іракскай тэрыторыі. Паводле задумы аўтараў праекта, гэты орган змог бы прадстаўляць хрысціян Ірака перад цэнтральнымі і мясцовымі органамі ўлады.

Як паведамілі агенцтву Fides у праўленні Халда-Каталіцкага Касцёла, у новы орган маглі б увайсці ўсе Каталіцкія Касцёлы Ірака, праваслаўныя і дахалкідонскія Цэрквы, а таксама пратэстанцкія супольнасці.

Адной з канкрэтных задач Рады стане ліквідацыя наступстваў акупацыі часткі краіны джыхадыстамі з ІГІЛ (тэрарыстычная арганізацыя, забароненая, у прыватнасці, у РФ), а таксама барацьба з падзелам іракскага грамадства па канфесійных прыкметах, якія нясуць пагрозу нацыянальнаму адзінству.

Яшчэ ў канцы кастрычніка халдзейскі патрыярх Луіс Рафаэль I Сако выступіў з ініцыятывай абвясціць 2017 год Годам міру ў Іраку. Гэтую ініцыятыву падтрымалі іншыя хрысціянскія супольнасці рэспублікі.

Паводле blagovest-info.ru
(VGr)

 
© 2003-2025 Catholic.by