Каталіцкая святыня ў Смаленску стане філармоніяй | | Друк | |
17.11.2016 08:52 |
Пра тое, што смаленская святыня, пабудаваная ў 1892 годзе па замове пробашча кс. Стэфана Дзенісевіча архітэктарам Міхаілам Мейшарам, будзе перапрафілявана, губернатар Аляксей Астроўскі паведаміў 16 лістапада падчас працоўнай нарады ў адміністрацыі Смаленскай вобласці. «Падчас сустрэчы з Уладзімірам Медзінскім мы дамовіліся аб адкрыцці ў будынку касцёла ў горадзе Смаленску філіяла Маскоўскай дзяржаўнай акадэмічнай філармоніі», — адзначыў глава рэгіёна. Пра тое, як хутка смаленскія вернікі будуць пазбаўлены апошняй надзеі ўбачыць адрэстаўраваны касцёл, губернатар не паведаміў. Адзначым, што петыцыя з просьбай адрэстаўраваць каталіцкую святыню сабрала больш за паўтары тысячы галасоў. Дэпартамент Смаленскай вобласці па культуры і турызму, каментуючы дадзены зварот, заявіў, што праблема смаленскага каталіцкага касцёла ў адсутнасці карыстальніка, які цяпер, як відаць, знойдзены. Паводле sib-catholic.ru |