На Тайвані пратэстуюць супраць легалізацыі аднаполых саюзаў | | Друк | |
18.11.2016 15:12 |
Пра гэта паведамляе «Интерфакс-религия». Акцыя разгарнулася ля будынка парламента, дзе абмяркоўваўся дадзены законапраект. Арганізатары пратэсту заклікалі правесці рэферэндум па гэтым пытанні. Да акцыі далучыліся ўдзельнікі Хрысціянскага альянса, якія прыбылі ў Тайбэй з поўдня вострава. Каля будынка сабралася таксама нешматлікая група прыхільнікаў аднаполых саюзаў. У выпадку прыняцця закона Тайвань стане першым рэгіёнам Азіі з узаконенымі аднаполымі «сужэнствамі». (VGr) |