Скульптуры ўсіх маскоўскіх патрыярхаў усталююць побач з храмам Хрыста Збаўцы ў Маскве | | Друк | |
22.11.2016 08:58 |
Пра гэта са спасылкай на сталічны парламент паведамляе ria.ru. Камісія па манументальным мастацтве на пасяджэнні 13 кастрычніка разгледзела прапанову па стварэнні галерэі помнікаў Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі, з якой звярнуўся кіраўнік ініцыятыўнай групы старшыні Савета дырэктароў ААТ «Маскоўскі камбінат будаўнічых матэрыялаў» А. Чыжык. З улікам станоўчых водгукаў дэпартамента культурнай спадчыны Масквы і камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтве Масквы камісія рашыла «падтрымаць ініцыятыву». Як вынікае з матэрыялаў, скульптурныя партрэты будуць усталяваны за кошт указанага камбіната. Кошт працы ацэньваецца ў 50 млн рублёў. |