У Польшчы святар арганізаваў гарачую лінію па духоўнай дапамозе | | Друк | |
24.11.2016 09:27 |
«[Людзям] патрэбна прысутнасць святара, які не будзе зачыняцца ў мурах касцёла ці кабінета, а будзе суправаджаць іх у штодзённым жыцці, якое сёння часам бывае складаным і цяжкім», — кажа ксёндз. Па словах святара, ён атрымлівае званкі ў любы час — звычайна каб дапамагчы ў вырашэнні сямейных канфліктаў ці суцешыць і падтрымаць людзей, якія страцілі блізкага чалавека. Святар, які спадзяецца арганізаваць цэнтр духоўнай падтрымкі на пастаяннай аснове, жартуе, што цяпер ён ведае на памяць імёны не толькі ўсіх парафіян, але таксама іх хатніх жывёлаў. Паводле reuters.com |