Бунт супраць бюракратыі: албанскі мастак стварыў партрэт Маці Тэрэзы са скобаў для стэплера |
| Друк | |
02.12.2016 08:44 |
Албанскі мастак Самір Страці вырабіў партрэт святой Маці Тэрэзы з металічных скобаў для стэплера. Ідэя незвычайнай мазаікі паўстала, калі мастак усвядоміў, што палітыкі не ў стане вырашыць праблемы сірыйскіх бежанцаў.
«Я бачыў мноства падобных скобаў, якімі былі змацаваны шматлікія лістоўкі і газеты на саміце G-20. Але гэтыя дакументы так і не прынеслі міру і не палепшылі жыццё, — сказаў Страці. — Толькі гуманізм Маці Тэрэзы можа выратаваць бежанцаў». 
Праца над партрэтам заняла менш за месяц. На мазаіку велічынёй у 10 квадратных метраў пайшло паўтара мільёна канцылярскіх скобаў белага і карычневага колераў.

Партрэт святой мастак падарыў Нацыянальнаму музею Косава ў Прышціне.
Самір Страці мае намер даслаць дакументы для ўнясення сваёй карціны ў Кнігу рэкордаў Гінеса. Гэта ўжо дзясятая яго праца з незвычайных матэрыялаў. Да гэтага ён выкарыстоўваў кававыя зярняты, коркі ад віна і зубачысткі.
Паводле gaudete.ru (IL)
|