Італьянскі епіскапат аплаціць арэнду за жыллё бежанцам з Ірака |
| Друк | |
03.12.2016 12:53 |
700 сем’яў іракскіх бежанцаў атрымаюць грашовую дапамогу на аплату арэнды жылля ў Іарданіі ад Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Італіі.
На гэтую мэту ў дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас Іарданіі будзе перададзена сума ў 2 млн 200 тысяч еўра.
Дапамога будзе перададзена хрысціянскім сем’ям, якія былі вымушаныя ўцякаць з раўніны Нінівы, не маючы магчымасці сабраць нават самыя неабходныя рэчы.
Паводле deon.pl (IL)
|