Сірыйскі біскуп сабраў ахвяраванні для выкупу з палону Ісламскай дзяржавы 200 хрысціян | Друк |
07.12.2016 09:22

Святару з Сірыі ўдалося сабраць грошы для выкупу больш чым 200 асірыйскіх хрысціян, якія былі ўзятыя ў палон баевікамі тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» ў лютым 2015 года.

Як паведамляюць СМІ, гэта было адным з самым буйных выкраданняў ІД у Сірыі і Іраку за ўсю гісторыю канфлікту. Закладнікі былі захоплены 23 лютага ў ходзе адначасовых атак баевікоў на 35 населеных пунктаў, у якіх жылі хрысціяне.

Як паведамляецца, колькасць закладнікаў складае 226 чалавек.

Тэрарысты паставілі ўмову, што могуць вызваліць 17 чалавек, калі адзін з іх даставіць запіску з патрабаваннем выкупу біскупу сірыйскага горада Эль-Хасака Мар Афраму Атнейлу. Тэрарысты патрабавалі 50 тысяч долараў за кожнага з выкрадзеных, а ў адваротным выпадку пагражалі распачаць смяротныя пакаранні.

Як паведамляецца, біскуп прымаў рашэнне на працягу трох дзён. Пайсці на дамоўленасць з тэрарыстамі было вялікай небяспекай, аднак ён згадзіўся з умовамі дзеля выратавання людзей. Святар Абдо Марза, чыя дачка была сярод закладнікаў, пагадзіўся выканаць умову баевікоў.

Інфармацыя пра збор сродкаў для выкупу закладнікаў распаўсюджвалася з дапамогай сацыяльных сетак.

Паводле ria. ru (IL)

 
© 2003-2025 Catholic.by