Новы кліп да Божага Нараджэння выпусціў хрысціянскі спявак ТобіМак (+відэа) | | Друк | |
31.12.2016 09:35 |
ТобіМак — адзін з заснавальнікаў хрысціянскага гурта dc Talk. У свеце музыкі спявак вядомы найперш як выканаўца хіп-хоп музыкі. Паводле газеты Christian Post, выпушчаны твор ТобіМака — першая калядная песня за апошнія пяць гадоў. «Святы — дакладна мой любімы час года», — дадае артыст. У анімаваным відэа расказваецца гісторыя падарожніка, які на шляху дадому пераадольвае розныя перашкоды. «Я буду там, каб святкаваць нараджэнне Збаўцы, і мы будзем маліцца за мір на Зямлі. Божае Нараджэнне паўсюль!» — адзначаецца ў песні. «Упэўнены, што відэа многія зразумеюць. Яно дэманструе шэраг юмарыстычных і добрых кадраў», — расказаў ТобіМак.
|