Музей Метраполітан у Нью-Ёрку адкрыў бясплатны доступ да сваіх экспанатаў | | Друк | |
21.02.2017 09:07 |
375 тысяч выяў — бясплатна. Нью-ёркскі музей Метраполітан даў дазвол усім ахвотным не толькі даведацца пра свае скарбы ў інтэрнэце, але і дазволіў браць выявы без аплаты — нават без запыта аб згодзе музея — і выкарыстоўваць іх у сваіх мэтах. Дазвол датычыць вялікай колькасці твораў мастацтва, якія знаходзяцца ў фондах музея Метраполітан. Метраполітан-музей пачаў супрацоўніцтва з папулярным парталам Pinterest і арганізацыяй Creative Commons. Pinterest — сацыяльная сетка, прызначаная для калекцыянавання і ўпарадкавання сабраных візуальных матэрыялаў. Дырэкцыя музея вырашыла выкласці ў свабодны доступ 375 тысяч выяў, якімі валодае музей. |