Фларэнційскі сабор змагаецца з вандаламі з дапамогай «лічбавага графіці» | Друк |
31.03.2017 11:42

Катэдральны сабор Фларэнцыі Санта Марыя дэль Фьёрэ ўсталяваў спецыяльныя панэлі для таго, каб турысты маглі пакідаць на іх свае надпісы. Дадзеная мера ўведзена для таго, каб мірна змагацца з вандаламі.

Пра гэта паведамляе італьянская версія газеты The Local.

«Пакіданне слядоў на помніках з’яўляецца антысацыяльнымі паводзінамі, але ў той жа час імкненне пакінуць след з’яўляецца часткаю чалавечай сутнасці», — гаворыцца ў заяве персанала сабору, тэкст якога прыводзіць выданне.

Сістэма «лічбавых графіці» дзейнічае ўжо на працягу года. Першыя панэлі ўсталявалі на званіцы сабору Санта Марыя дэль Ф’ёрэ. Па словах супрацоўнікаў музея, сістэма з поспехам апрабавала сябе — наведвальнікі помніка пакінулі на электронных панэлях больш за 18 тысяч запісаў.

«Калі вы віртуальна пакінеце паведамленне, то мы яго захаваем. Таксама як і шэдэўры сабора», — гаворыцца на інфармацыйнай дошцы побач з лічбавымі панэлямі.

У Італіі, як адзначаецца ў выданні, увесь час шукаюць спосабы эфектыўнай барацьбы з вандаламі. Міністр культуры Італіі Дарыё Франчэскіні пасля шэрагу інцыдэнтаў у Калізеі заклікаў да больш жорсткага пакарання за надпісы на сценах манумента.

Сабор Санта-Марыя дэль Фьёрэ з’яўляецца самай пазнавальнай славутасцю Фларэнцыі і пятай па велічыні святыняй у свеце.

Паводле sib-catholic.ru
(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by