Парэшткі Слугі Божага Тэафілюса Матулёніса перанеслі ў віленскую капліцу Божай Міласэрнасці | Друк |
05.05.2017 16:03

Паводле рашэння біскупа Кайшадорcкага Ёнаса Іванаўскаса, парэшткі Слугі Божага Тэафілюса Матулёніса перанесены з крыпты катэдры ў Кайшадорысе ў віленскую капліцу Божай Міласэрнасці. Беатыфікацыя Слугі Божага адбудзецца ў Вільнюсе 25 чэрвеня.

Пасля пацвярджэння аўтэнтычнасці парэштак, як паведамляе сайт Teofilius, іх часова змясцілі ў драўляным саркафагу пакуль не будзе змайстраваны сталы саркафаг.

Пастырскае служэнне біскупа Матулёніса цесна звязана з Беларуссю. Пасля атрымання прэзбітэрскага пасвячэння, у перыяд паміж 1900-1907 гг. ён працаваў у Варклянах (Віцебшчына) і ў Быхаве (Магілёўшчына).

(VGr)

Матэрыялы па тэме:

 
© 2003-2024 Catholic.by