Новым паслом ЗША ў Ватыкане стане каталічка польскага паходжання |
| Друк | |
23.05.2017 15:07 |
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прызначыў Калісту Гінгрыч новым паслом ЗША ў Ватыкане. Пра гэта стала вядома 20 мая.
Як адзначае sedmica.ru, 51-гадовая Каліста Гінгрыч паходзіць з сям’і польскіх эмігрантаў-католікаў, а яе муж Ньют Гінгрыч — былы спікер рэспубліканцаў у Палаце прадстаўнікоў.
Ньют Гінгрыч быў дарадчыкам Трампа падчас выбарчай кампаніі 2016 г. 
Прызначэнне новага амерыканскага пасла ў Апостальскую Сталіцу адбылося напярэдадні візіту амерыканскага прэзідэнта ў Ватыкан. Аўдыенцыя Дональда Трампа ў Папы Рымскага запланавана на 24 мая.
(sib-catholic.ru/lap)
|