Кардынал Дзьёданэ Нзапалаінга: калі б не папа Францішак, свет бы ўжо забыў пра вайну ў ЦАР | Друк |
25.05.2017 13:24

Часовае паляпшэнне сітуацыі ў Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы аслабілі пільнасць свету, таму такім важным быў заклік папы Францішка ў нядзелю 21 мая, які нагадваў, што там працягваецца вайна, а мір застаецца далёкай марай.

«У сённяшнім свеце папа Францішак — гэта практычна адзіны голас, які нагадвае пра пераслед народаў. Калі б не ён, бясконцая вайна ў Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы стала б чарговым забытым канфліктам», — сцвердзіў арцыбіскуп Бангі кардынал Нзапалаінга.

60 працэнтаў краіны па-ранейшаму акупавана паўстанцамі.

«Заклік да малітвы аб дыялозе і міры ў нашай краіне сведчыць пра клопат Святога Айца, — адзначыў кс. Міраслаў Гуцва, польскі місіянер у ЦАР. — Мы ўдзячныя яму за гэты заклік і за напамін свету, што наша краіна ёсць, што тут трывае бясконцы канфлікт і ўвесь час гінуць людзі».

Паводле КАІ
(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by