Адна з буйнейшых мячэцяў Абу-Дабі перайменавана ў гонар хрысціянскай Божай Маці |
20.06.2017 08:37 |
Адна з буйнейшых мячэцяў у сталіцы Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, горадзе Абу-Дабі, па рашэнні ўладаў краіны перайменавана ў гонар Божай Маці.
Гэтае рашэнне, як паведаміла дзяржаўны міністр талерантнасці ААЭ Любна аль-Касімі, было прынята асабіста наследным прынцам Абу-Дабі Мухамедам бэн Заідам Аль Нахайянам. Раней вядомая як «Мячэць шэйха Мухамеда бэн Заіда» цяпер называецца «Мячэццю Марыі, Маці Езуса». Па словах аль-Касімі, як піша газета Gulf News, наданне новага тытулу славутай мячэці, змешчанай у адным з цэнтральных кварталаў горада, мае на мэце «аб’яднанне гуманістычных намераў паслядоўнікаў розных рэлігій». Дзяржміністр дадала, што гэтае рашэнне ідзе ў ключы агульнай сацыяльнай палітыкі краіны, накіраванай на мірнае суіснаванне розных канфесій. Божая Маці паўсюдна ўшаноўваецца мусульманамі як зямная Маці Езуса, у той час як сам Езус Хрыстус лічыцца мусульманамі адным з самых вялікіх ісламскіх прарокаў. (tass.ru/vgr) |