Распараджэнне аб атрыманні поўнага адпусту падчас Года веры ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі | | Друк | |
09.10.2012 21:08 |
Святы Айцец пастанавіў, што акрамя звычайных умоваў, такіх, як споведзь, св. Камунія, малітва ў інтэнцыі Папы, поўны адпуст могуць атрымаць вернікі, якія: - кожны раз, калі выслухаюць прынамсі тры гаміліі падчас святых місій ці прынамсі тры лекцыі аб навучанні Другога Ватыканскага Сабору або Катэхізісу Каталіцкага Касцёла ў любым касцёле або адпаведным для гэтага месцы; - кожны раз, калі наведаюць як пілігрымы адну з папскіх базылік або хрысціянскія катакомбы, катэдральны касцёл ці абранае мясцовым ардынарыем месца для Года веры і дзе прымуць удзел у якім-небудзь набажэнстве або правядуць адпаведны час на пабожным разважанні (медытацыі), завяршаючы малітвай «Ойча наш», вызнаннем веры ў любой дазволенай форме, а таксама памоляцца любой малітвай да Маці Божай, апосталаў ці святых апекуноў; - кожны раз у вызначаныя мясцовым ардынарыем дні прымуць удзел у св. Імшы або Літургіі гадзін у якім нібудзь святым месцы, дадаючы вызнанне веры ў любой дазволенай форме; - у любы дзень пабожна наведаюць баптыстэрый ці іншае месца, дзе цэлебруецца сакрамэнт хросту, і там адновяць абяцанні хросту ў любой дазволенай форме; - калі па важных прычынах не могучы асабіста прыняць удзел ва ўрачыстых набажэнствах (напрыклад па прычыне хваробы, старасці, знаходжання ў вязніцы і г.д.), яднаюцца духоўна ў думках з прысутнымі на іх вернікамі, асабліва пры праглядзе ці праслухоўванні тэле- ці радыётрансляцый з набажэнстваў, якія ўзначальвае Святы Айцец ці дыяцэзіяльны біскуп, молячыся малітвай «Ойча наш», «Веру ў Бога» ў любой дазволенай форме ці іншымі малітвамі, адпавядаючымі сэнсу і значэнню Года веры, а таксама ахвяроўваючы свае пакуты ці жыццёвыя цяжкасці. У сувязі з вышэй сказаным пастанаўляю: 1) Месцамі Года веры, дзе можна атрымаць поўны адпуст, з’яўляюцца мінская архікатэдра Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, магілёўская катэдра Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава, санктуарый Маці Божай Будслаўскай. У іх павінна быць усталявана апаведная інфармацыя. Месцамі атрымання адпусту таксама з’яўляюцца касцёлы і капліцы падчас знаходжання ў іх копіі цудоўнага абраза Маці Божай Будслаўскай з нагоды яе перэгрынацыі па парафіях архідыяцэзіі. 2) Днямі, калі можа атрымаць поўны адпуст, прымаючы ўдзел у святой Імшы або Літургіі гадзін, з’яўляюцца: урачыстасць Усіх Святых; 3) У месцах Года веры пробашчы павінны паклапаціцца аб адпаведнай арганізацыі споведзі, каб усе жадаючыя маглі паяднацца з Богам і Касцёлам. У сувязі з гэтым абавязваю святароў суседніх парафій, асабліва ў Мінску, дапамагаць у гэтай так важнай пастырскай справе і ўзгадніць з пробашчамі месцы Года веры і графік паслугі ў канфесіянале. 4) Святарам, якія будуць спавядаць у гэтых месцах, удзяляю ўладу звальнення ад зарэзэрваваных біскупу касцёльных караў in foro interno. Усіх вернікаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі давяраю апецы Маці Божай Будслаўскай і на Год веры, як год асаблівай Божай ласкі, благаслаўляю ў імя Айца, + і Сына, і Святога Духа. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч Мінск-Рым, 7 кастрычніка 2012 г. P.S. Глыбокапаважаныя святары няхай прачытаюць гэтае распараджэнне вернікам 14 кастрычніка 2012 г.
Імша аб новай евангелізацыі Ганарыцеся імем Яго святым! * Няхай радуюцца сэрцы тых, хто шукае Пана. * Шукайце Пана і Яго моцы, * памятайце пра цуды Ягоныя, якія ўчыніў. (Аллелюя.) Калекта Малітва над дарамі Міласэрны Пане, асвяці гэтыя дары i глянь ласкава на нашае пакорнае служэнне, † няхай нашыя целы стануць жывой і святой ахвярай, прыемнай Табе, * каб мы, пазбыўшыся мысленне даўняга чалавека, маглі служыць Табе ў новым жыцці паводле Твайго Духа. Праз Хрыста, Пана нашага. Антыфона на Камунію Пар. Лк 4,18-19 Дух Пана на Мне, * бо Ён намасціў Мяне і паслаў абвяшчаць Добрую Навіну, * каб абвясціць год ласкі Пана * i дзень адкуплення. (Аллелюя.) Малітва пасля Камуніі Адноўленыя ў духу Целам і Крывёю Твайго Сына, просім Цябе, Пане, † дай нам чыстае сэрца i новы дух, * каб мы вытрывала ўзрасталі ў новым жыцці. Праз Хрыста, Пана нашага. |
Адноўлена 09.10.2012 21:53 |