Гамілія біскупа Антонія Дзям’янкі ва ўрачыстасць Божай Міласэрнасці ў Полацку 2006 г. | Друк |
Другая велікодная нядзеля — Урачыстасць Божай міласэрнасці.
Сакрамэнт Бежмавання ў Полацку.

Пасхальны Перыяд у літургічным годзе засяроджвае нашу ўвагу на дзеяннях Хрыста пасля Велікодняй Раніцы, калі Езус Змёртвыхпаўстаў сваёй моцай. На працягу сарака дзён Ён яшчэ з’яўляўся сваім вучням у розных мясцінах і ўмацоўваў іх веру. “Як жа не падрыхтаваныя яшчэ вашыя сэрцы, каб паверыць” — гаворыць Ён вучням ідучым у Эмаўс, далучыўшыся да іх нераспазнаным незнаёмым падарожнікам, якія падзяліліся з Ім сваімі сумненнямі і выразамі расчаравання да Месіі пасля трагічнага здарэння Вялікай Пятніцы.

Апошнія гады па распараджэнню адпаведных касцельных уладаў гэту Прымету Усемагутнага Бога вернікі адзначаюць ў першую нядзелю пасля Пасхі. Езус выказаў такое пажадане да выбранай законнай сястры Фаўсціне Кавальскай замовіць у мастака вобраз адпаведнага зместу з выявай Хрыста ўжо пасля Уваскрасення з бачнымі пяццю ранамі: на руках, на нагах і з ранай у левым баку. З прабітага боку выходзяць промні белага і чырвонага колеру і з надпісам унізе : “Езу , давяраю Табе”. Сімвалічны вобраз і актуальны зварот ў часе які пажадаў выбраць Езус, каб культ Божай міласэрнасці пашыраўся сярод вернікаў каталіцкага касцёла. Вось пажаданні Хрыста адносна вобраза і свята Божай Міласэрнасці:” Абяцаю, што душа, якая будзе ўшаноўваць гэты абраз, не загіне. Абяцаю таксама, ужо тут на зямлі, перамогу над непрыяцелямі, а асабліва у час смерці. Я сам буду бараніць яе як сваёй хвалы... Хачу, каб вобраз, які намалюеш пэндзлем, быў урачыста пасвенчаны ў першую нядзелю пасля Вялікадня, гэта нядзеля павінна быць нядзеляй Міласэрнасці.... Няхай не баіцца да Мяне наблізіцца грэшнік”. На культ Божай Міласэрнасці складваецца, між іншым практыка набожнага адмаўлення венчыка да Божай Міласэрнасці, захоўванне ў памяшканні, у касцеле і ўшанаванне адпаведнага абраза з выяваю Хрыста з надпісам “Езу, давяраю Табе”, ушанаванне малітваю трэцяй гадзіны пасля палудня – моманту канання Езуса на крыжы. У аб’яўленнях Святой сястры Фаусціне Езус паабяцаў:” Усім душам, якія праслаўляць будуць маю міласэрнасць і пашыраць яго пашану, заахвочваючы іншыя душы да даверу ў маю міласэрнасць- душы гэтыя ў час смерці не адчуюць страху. Міласэрнасць мая ахіне (акрые) іх ў апошняй барацьбе”.

Кожны сакрамэнт — гэта выраз Божай міласэрнасці ў адносінах да вернікаў. Сёння група вернікаў (моладзі з парафіі св Андрэя Баболі з вашага горада) папярэдне падрыхтаваўшыся адпаведным чынам прыме сакрамэнт хрысціянскай сталасці. Так як на Апосталаў ў дзень 50-дзесятніцы зышоў Дух Святы ў выглядзе вогненых языкоў і кожны з іх прыняў Яго дары, так і вы, узлюбленыя ў Хрысце кандыдаты, прымеце Яго сёння. З верай Яго запрашаем і з набожнасцю Яго дары прыміце, хаця ў сёнешняя часы не спадарожнічаюць такія дзівосныя прыродныя з’явы, як гэты было вышэй ўзгадана з апосталамі ў дзень 50-дзесятніцы.

(17 Бог багаты ў міласэрнасць) Прыняўшы дары з неба апосталы сталі пасланцамі Божай Міласэрнасці ў свеце. Яны абвяшчалі Добрую Навіну, тое, што Бог памятае пра жыхароў зямлі, Бог любіць людзей, Ён паслаў на зямлю Свайго Сына, які цярпеў за ўсіх людзей і памёр на крыжы, уваскрос, адчыніў нам брамы нябёс, як аб гэтым вызнаём у Сімвале Веры, які адмаўляецца кожную нядзелю падчас Святой Імшы. Вельмі глыбокае разважанне аб гэтым падае Папа ў Энцыкліцы Бог Багаты ў міласэрнасць.17. Бог першы ўзлюбіў нас гаворыць святы Ян(1 Ян 4,10), і гэта любоў аб’явілася сярод нас, стала бачнай, таму што Ён “паслаў Сына свайго Адзінароднага ў свет, каб мы мелі жыццё дзякуючы Яму”. Бог стаўся бачным: у Езусе мы можам бачыць Айца(пар. Ян 14,9). У рэчаіснасці існуе шмат магчымасцей бачыць Бога. У гісторыі любові пра якую расказвае Біблія, Бог выходзіць нам насустрач, спрабуе здабыць нас- аж да Апошняй Вячэры, аж да прабітага на крыжы сэрца, аж да з’яўлення Уваскрэслага і вялікіх спраў, пасрэдніцтвам якіх Ён кіраваў праз Апосталаў нованароджаным касцёлам. Таксама ў пазнейшыай гісторыі Касцёла Пан не адсутнічаў: Ён заўсёды выходзіць нанова насустрач нам- праз людзей, у якіх аб’яўляе саю прысутнасць, праз Слова, у Сакрамэнтах, асаблівым чынам у эўхарыстыі, У літургіі Касцёла, у яго малітве, у жывой супольнасці веруючых мы спазнаем любоў Бога, адчуваем Яго прысутнасць і праз гэта вучымся распазнаваць Яго ў нашай паўсядзённасці. Ён першы нас узлюбіў і далей нас любіць як першы: таму мы можам таксама адказаць любоў’ю. Бог не загадвае нам пачуцця, якое мы ме можам узбудзіць у сабе. Ён нас любіць, Ён нам дазваляе убачыць і адчуць Яго любоў і з гэтага першынства любові з боку Бога можа, як адказ, нарадзіцца любоў таксама ў нас.

Сакрамэнт таму, хто яго прымае дадае духоўную моц і сілу. Наступае паглыбленне сувязі з Богам, які з’яўляецца крыніцай дабрыні і мужнасці. Вернік атрымоўвае сакрамэнтальную ласку. Прымаючы Бежмаванне атрымоўвае звышпрыродныя дары. Аб іх узнёслымі словамі гаворыць Святы Амброжы:” Прыпомні сабе што атрымаў духоўны знак, духа мудрасці і розуму, духа парады і мужнасці, духа пазнання і набожнасці, духа святой боязні”, і захавай тое што атрымаў. Пазначыў цябе Бог Айцец, умацаваў цябе Хрыстус Пан і даў задатак Духа.... і як вынік гэтага паглыбленне духоўнасці, здабыццё цнотаў. Яны дапамогуць вам у выкананні абавязкаў узложаных падчас гэтага сакрамэнту, якія трэба будзе выканаць у будучым. Вось гэтыя абавязкі: неабходна паглыбляць рэлігійныя веды, працаваць і служыць на карысць касцёла, пры неабходнасці прыняць і цярпенні дзеля касцёла, бараніць касцёл, набожным жыццём і бездакорнымі паводзінамі святасці жыцця членаў касцёла сведчыць перад светам аб касцёле як аб супольнасці якая імкнецца да дасканаласці, святасці, у якой прабывае сам Святы Дух Суцяшыцель. Святы Ірыней Мучанік пісаў:”Мы, якія атрымалі праз Духа Святога вобра і надпіс Айца і Сына павінны памножыць дынары дадзеныя нам і памножаныя вярнуць нашаму Пану”. Ласка будзе дзейнічаць у нас і дапаможа нам выканаць узложаныя на рыцара Хрыста абавязкі. Святы Ірыней так вобраза павучае:” Як без вады нельга зрабіць цеста і спячы з яе аніадной булкі і ані аднаго бохана хлеба, так і мы не можам стацца кімсці адным у Езусе Хрысце без вады, якая прыходзіць з нябёс”.

Жадаю ўсім тым, хто праз маю паслугу прыме сёння сакрамант хрысціянскай сталасці, быць такой жывой вадой, з дапамогай якой касцёл, Містычнае цела Хрыста, будзе надалей прадаўжаць духоўны ўзрост дзякуючы адданаму, ахвярнаму служэнню яго найлепшых членаў — рыцараў Хрыста прыняўшых сакрамэнт Духа Святога.

Адноўлена 18.07.2009 16:21
 
© 2003-2024 Catholic.by