Трох новых дыяканаў атрымае Мінска-Магілёўская архідыяцэзія | Друк |
Анонсы
15.10.2015 17:05

Напрыканцы кастрычніка тры семінарысты з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі прымуць дыяканскае пасвячэнне ў сваіх родных парафіях. Аб гэтым стала вядома падчас пастырскай сустрэчы духавенства Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі 15 кастрычніка.

25 кастрычніка ў вілейскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа з рук дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыя Касабуцкага дыяканскае пасвячэнне атрымае семінарыст Павел Трон.

31 кастрычніка ў парафіі Божага Цела ў Нясвіжы дыяканамі стануць Аўгуст Калесінскі і Раман Страшко. Дыяканскае пасвячэнне семінарыстам удзеліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Семінарысты запрашаюць усіх жадаючых на пасвячэнні, каб раздзяліць з імі радасць, а таксама просяць аб малітве.  

Семінарыст Аўгуст Калесінскі

Семінарыст Раман Страшко

Семінарыст Павел Трон

(MV)

Фота Аляксандры Шчыглінскай

 
© 2003-2025 Catholic.by