Дакумент аб прызначэнні папскага пасланніка на ўрачыстасць абвяшчэння новай катэдры Віцебскай дыяцэзіі | Друк |

Яго Эмінэнцыі
Кардыналу Рабэру Сара
Старшыні Папскай рады «Cor Unum»
Ватыкан

Ватыкан, 16 чэрвеня 2011 г.

Ваша Эмінэнцыя, Ксёндз Кардынал,

з нагоды абяшчэння касцёла Езуса Міласэрнага новай катэдрай Віцебскай дыяцэзіі Святы Айцец даручае Вашай Эмінэнцыі місію перадаць Найдастойнейшаму Біскупу таго партыкулярнага Касцёла Улыдыку Уладзіславу Бліну Яго глыбокую радасць з гэтай знамянальнай падзеі і запэўніванне ў Яго духоўнай лучнасці.

Найвышэйшы Пастыр узносіць да Бога адмысловы ўспамін у малітве, каб гэтая важная нагода магла дапамагчы ўсёй дыяцэзіяльнай супольнасці ўсё больш адчуваць сябе жывым Касцёлам, святыняй Бога, пабудаванай вакол Хрыста — вуглавога каменя, якога мы праслаўляем ў святой літургіі, якога наследуем на шляху выхавання ў веры і пра якога сведчым у справах дзейснай міласэрнасці.

З пачуццямі бацькоўскай любові да Божай аўчарні, што ідзе ў пілігрымцы веры ў Віцебску і наваколлі, Яго Святасць выпрошвае нябеснае заступніцтва благаслаўлёнай Дзевы Марыі, Маці Касцёла, і ад усяго сэрца дасылае Вашай Эмінэнцыі, Яго Эксцэленцыі Біскупу Уладзіславу Бліну, святарам, законнікам і законніцам, і ўсім вернікам сваё Апостальскае Благаслаўленне.

З прыемнасцю карыстаюся нагодай, каб передаць Вашай Эмінэнцыі глыбокую пашану і адданасць.

Дзяржаўны Сакратар
Тарчызіо Бэртонэ

Адноўлена 18.06.2011 21:33
 
© 2003-2024 Catholic.by