Ліст і распараджэнне Кардынала Казіміра Свёнтка | Друк |

2 красавіка 2005 г. Кардынал Казімір Свёнтэк – Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі – звярнуўся да святароў, законных сясцёр, да ўсяго Народу Божага з наступным лістом і распараджэннем:

Шаноўныя святары,
Паважаныя сёстры,
Дарагі Народ Божы,

Папа Ян Павел ІІ памёр... Гэтыя кароткія словы напоўненыя такім вялікім болем...

Сэрца, якое ў Божай любові палюбіла не толькі вернікаў Каталіцкага Касцёла, але і ўсіх людзей на планеце, перастала біцца.

26 гадоў пантыфікату Яна Паўла ІІ гэта:

  • пастырскае кіраўніцтва Каталіцкім Касцёлам;
  • поўнае прысвячэнне сябе справе евангелізацыі свету;
  • нястомная барацьба за мір паміж народамі;
  • вялікі клопат пра вернікаў, прыгнечаных у многіх краінах;
  • сыноўскае ўшанаванне Маці Божай згодна з яго дэвізам Totus Tuus – Увесь Твой.

Дзякуем Богу за выдатнага Наступніка святога Пятра, які змог у кіраўніцтве Касцёлам аб’яднаць сучаснасць і Апостальскую Традыцыю;

  • дзякуем Папу Яну Паўлу ІІ за яго поўную адданасць Богу і Касцёлу;
  • дзякуем за распаўсюджванне набажэнства да Божай Міласэрнасці;
  • дзякуем за тое, што прыняў запрашэнне наведаць Касцёл у Беларусі.

Як моцна нам будзе не хапаць улюбёнага Святога Айца!

Памяць пра Папу Яна Паўла ІІ захаваем ва ўдзячных сэрцах назаўсёды.

Кардынал Казімір Свёнтэк
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
 
Распараджэнне святарам
 
7 красавіка: у любы зручны час цэлебраваць св. Імшу у інтэнцыі Папы Яна Паўла ІІ.
 
8 красавіка а 11.00: біць у званы на працягу паўгадзіны.
 
Гэты ліст у бліжэйшы час абвясціць вернікам ва ўсіх касцёлах на Беларусі.
Адноўлена 13.07.2009 14:51
 
© 2003-2024 Catholic.by