Малітвы за Сінод Біскупаў, прысвечаны сужэнству і сям’і | Друк |
Прапанова заклікаў паўсюднай малітвы
  • Молімся ў інтэнцыі Папы Францішка: няхай Пан, які яго паклікаў, падтрымлівае яго ў служэнні еднасці Калегіі Біскупаў і ўсяго Божага народу.
  • Молімся ў інтэнцыі Айцоў Сіноду і іншых удзельнікаў ІІІ Надзвычайнай сесіі Сіноду Біскупаў: няхай Дух Панскі асвячае іх думкі, каб Касцёл здолеў адказаць на выклікі, звязаныя з сям’ёй, згодна з Божым планам.
  • Молімся ў інтэнцыі тых, хто кіруе народамі: каб па натхненні Духа Святога яны прымалі ініцыятывы, якія годна ацэньваюць сям’ю ў адпаведнасці з Божай задумай і падтрымліваюць яе ў цяжкіх сітуацыях.
  • Молімся ў інтэнцыі хрысціянскіх сем’яў: каб Пан, які пазначыў сваёй прысутнасцю сужэнскую супольнасць, учыніў нашы сем’і вячэрнікамі малітвы і духоўнымі супольнасцямі жыцця і любові на ўзор Святой Сям’і з Назарэту.
  • Молімся ў інтэнцыі сужэнцаў, якія перажываюць цяжкасці: каб Пан, багаты міласэрнасцю, суправаджаў іх на шляху да прабачэння і паяднання.
  • Молімся ў інтэнцыі маладых сужэнстваў, каб у сваіх хатніх супольнасцях стваралі атмасферу малітвы, згоды, еднасці і супакою і былі першымі, хто перадае веру.
  • Молімся ў інтэнцыі дзяцей: каб Пан жыцця, які ў сваім навучанні ставіў дзяцей у якасці прыкладу тых, хто ўвойдзе ў Валадарства Нябеснае, падтрымліваў іх у штодзённым крочанні сцежкамі Божых загадаў.
  • Молімся ў інтэнцыі маладых людзей: каб Пан, які асвяціў сваёй прысутнасцю вяселле ў Кане Галілейскай, дапамог ім адкрываць прыгажосць святасці і непарушнасці сям’і паводле Божай задумы і падтрымліваў нарачоных у падрыхтоўцы да сакрамэнту сужэнства.

Малітва да Святой Сям’і ў інтэнцыі Сіноду


Езу, Марыя і Юзэфе,
Ад вас зыходзіць
Ззянне сапраўднай любові,
Да вас мы звяртаемся з даверам.

Святая Сям’я з Назарэту,
учыні таксама нашыя сем’і
асяродкамі еднасці і вячэрнікамі малітвы,
сапраўднымі школамі Евангелля
і малымі хатнімі Касцёламі.

Святая Сям’я з Назарэту,
няхай больш ніколі ў нашых сем’ях
не будзе насілля, адасобленасці і падзелаў;
калі ж хто быў зранены або трапіў у спакушэнне,
няхай як мага хутчэй спазнае суцяшэнне і ацаленне.

Святая Сям’я з Назарэту,
просім, каб Сінод Біскупаў,
які мае адбыцца, паспрыяў, каб ва ўсіх абудзілася свядомасць
сакральнасці і непарушнасці сям’і,
Яе прыгажосці ў Божай задуме.

Езу, Марыя і Юзэфе,
Пачуйце і выслухайце нашыя просьбы. Амэн.

Адноўлена 29.09.2014 09:38
 
© 2003-2024 Catholic.by