Віншаванне ад Папы Францішка з нагоды 90-годдзя заснавання Пінскай дыяцэзіі | Друк |

Ватыкан, 27 кастрычніка 2015 г.

Яго Эксцэленцыі
Біскупу Пінскаму Антонію Дзям’янку
Беларусь


З нагоды ўрачыстай цэлебрацыі 90-годдзя заснавання шаноўнай дыяцэзіі, якая трывае ў пінскай катэдры, Святы Айцец Францішак кіруе да Вас, Ваша Эксцэленцыя, да членаў Канферэнцыі Біскупаў у Беларусі, прэзбітэраў і прысутных вернікаў сардэчныя словы віншавання і жадае, каб гэта важная падзея ў жыцці Касцёла ўзбудзіла ў верніках і парафіяльных супольнасцях вернае адданне Хрысту і аднавіла духоўныя сілы, каб быць радаснымі і дзейснымі сведкамі надзеі на службе новай евангелізацыі.

Яго Святасць заклікае багацце дароў Божага Духа да плённага крочання дарогай дабра і, просячы аб малітве падтрымкі свайго служэння наступніка св. Пятра, давярае кожнага матчынай апецы Марыі – Маці Касцёла – і ад усяго сэрца дасылае Вам, Ваша Эксцэленцыя, біскупам канцэлебрантам, прэзбітэрам, законнікам і ўсім вернікам, сабраным каля эўхарыстычнага стала, шчодрае Апостальскае благаслаўленне, ахопліваючы ім усю дыяцэзіяльную супольнасць і мясцовы Касцёл у Беларусі.

Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці
Кардынал П’етро Паралін

 
© 2003-2024 Catholic.by