Падзяка супольнасці Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску вернікам | Друк |

Дарагія вернікі!

Прагнем шчыра падзякаваць вам за вашу зычлівасць і адкрытасць сэрцаў, за тое, што дапамагаеце нам сваім матэрыяльнымі ахвяраваннямі, і, што не менш важна, падтрымліваеце на дарозе да Хрыстовага святарства сваёю малітваю і духоўнымі ахвярамі.

Жніво не памяншаецца, а працаўнікоў надалей мала. Таму вашай малітве таксама прагнем даручыць тыя сэрцы маладых людзей, у якія стукае Хрыстус, каб запрасіць іх да працы на сваім жніве.

Сёння выразам нашай удзячнасці з’яўляецца малітва за вас, нашых ахвярадаўцаў. У будучыні мы прагнем быць сярод вас, каб дзяліць з вамі вашы смуткі і радасці, каб быць для вас правадырамі да Нябеснага Валадарства.

Шчыра ўдзячная
супольнасць Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай каталіцкай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску


 
© 2003-2024 Catholic.by