Мц 23, 8-12 | Друк |

«Большы з вас няхай будзе слугою для вас».

У той час:

Езус сказаў сваім вучням: Вы ж не дазваляйце называць сябе «настаўнік», бо адзін у вас Настаўнік, а ўсе вы — браты. І айцом вашым не называйце нікога на зямлі, бо адзін у вас Айцец Нябесны. I не дазваляйце называць сябе кіраўнікамі, бо адзін у вас Кіраўнік — Хрыстус. Большы з вас няхай будзе слугою для вас. Бо той, хто ўзвышае сябе, прыніжаны будзе, а той, хто прыніжае сябе, будзе ўзвышаны.

 

Адноўлена 30.06.2017 16:56
 
© 2003-2025 Catholic.by