Чацвер — сёмы звычайны тыдзень | Друк |
Год І

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ

Сір 5, 1–8

Не марудзь навярнуцца да Пана

Чытанне кнігі Мудрасці Сіраха.

Не ўскладай надзеі на сваё багацце
і не кажы: Гэтага мне дастаткова.
Не спадзявайся на жыццё сваё і сілу,
каб не хадзіць за жаданнямі свайго сэрца.
І не кажы: Хто мае нада мною ўладу?
Бо Пан напэўна цябе пакарае.
Не кажы: Я зграшыў, і што мне стала?
Бо Пан доўгацярплівы.
Не злоўжывай прабачэннем,
каб дадаваць грэх да граху.
І не кажы: Вялікая літасць Яго,
Ён даруе мне мноства маіх грахоў.
Бо у Яго і міласэрнасць, і абурэнне,
і на грэшнікаў сыдзе гнеў Ягоны.
Не марудзь навярнуцца да Пана
і не адкладай з дня на дзень,
бо нечакана сыдзе гнеў Пана,
і ты загінеш у часіну помсты.
Не спадзявайся на несправядлівае багацце,
бо яно нічым табе не дапаможа ў дзень нядолі.

Гэта слова Божае.

аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ

           Пс 1, 1–2. 3. 4 і 6  (Р.: Пс 40 (39), 5а)

Рэфрэн: Шчаслівы чалавек, які спадзяецца на Пана.

1. Шчаслівы чалавек, які не ходзіць за радай бязбожных †
і не ўзыходзіць на шлях грэшных, *
і між насмешнікаў не засядае;
2. але ў Законе Пана яго асалода, *
над ім разважае ўдзень і ўначы.

Рэфрэн:

3. Ён будзе як дрэва пасаджанае каля воднага патоку, *
якое плод прыносіць у свой час,
і лісце яго не вяне, *
а ўсё, што ён чыніць, яму ўдаецца.

Рэфрэн:

4. Не такі лёс бязбожных: *
яны як мякіна, што вецер разносіць.
6. Бо ведае Пан шлях справядлівых, *
а дарога бязбожных загіне.

Рэфрэн:
а

Год ІІ

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ

Як 5, 1–6

Вось кліча плата, якую вы затрымалі працаўнікам, і крык дайшоў да вушэй Пана

Чытанне Паслання святога апостала Якуба.

Ну а цяпер вы, багатыя, заплачце і загаласіце над вашымі няшчасцямі, што прыходзяць да вас. Багацце ваша згніло, і вопратку вашу патачыла моль. Золата ваша і срэбра паржавела, і ржа іх засведчыць супраць вас і з’есць целы вашыя, як агонь. Вы сабралі скарб у апошнія дні.

Вось кліча плата, якую вы затрымалі працаўнікам, што жалі палеткі вашыя, і крык жняцоў дайшоў да вушэй Пана Магуццяў. Вы жылі на зямлі ў распусце і раскошы, вы насыцілі сэрцы вашыя ў дзень зарэзу. Вы асудзілі і забілі Справядлівага; Ён не супраціўляўся вам.

Гэта слова Божае.

аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ

          Пс 49 (48), 14–15аb. 15cd–16. 17–18. 19–20  (Р.: Мц 5, 3)

Рэфрэн: Шчаслівыя ўбогія духам, бо іх Валадарства Нябеснае.

14. Іхні шлях — гэта іхняя безразважлівасць, *
за імі ідуць тыя, хто падтрымлівае іх.
15. Як авечак, іх вядуць у адхлань, *
іх будзе пасвіць смерць, а праведнікі запануюць над імі.

Рэфрэн:

На світанні знікне іх постаць, *
а адхлань будзе іх жыллём.
16. Але Бог выбавіць маю душу, *
з рукі адхлані, калі забярэ мяне.

Рэфрэн:

17. Не бойся, калі чалавек багацее, *
калі памнажаецца слава ягонага дому.
18. Бо, калі памрэ, нічога не возьме з сабою *
і ягоная слава за ім не пойдзе.

Рэфрэн:

19. І хоць пры жыцці сам сябе выхваляе: *
Пахваляць цябе, што робіш добра для сябе, —
20. аднак, пойдзе да роду сваіх продкаў, *
якія ўжо ніколі не ўбачаць святла.

Рэфрэн:

а

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ

пар. 1 Тэс 2, 13
Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Прыміце слова Божае не як чалавечае слова,
але, што ёсць на самай справе, як слова Божае.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.
аЕВАНГЕЛЛЕ
Мк 9, 41–50

Лепш табе калекаю ўвайсці ў жыццё, чым з дзвюма рукамі ісці ў геену

+ Чытанне святога Евангелля паводле Марка.

У той час:

Езус сказаў сваім вучням: Хто напоіць вас кубкам вады ў імя таго, што вы Хрыстовыя, сапраўды кажу вам, не страціць сваёй узнагароды.

А хто спакусіць аднаго з малых гэтых, якія вераць у Мяне, таму лепш было б, каб павесілі яму на шыю млынавы камень і кінулі яго ў мора.

Калі спакушае цябе рука твая, адсячы яе. Лепш табе калекаю ўвайсці ў жыццё, чым з дзвюма рукамі ісці ў геену, у агонь непагасны. І калі нага твая цябе спакушае, адсячы яе. Лепш табе ўвайсці ў жыццё кульгавым, чым з дзвюма нагамі быць кінутым у геену. І калі вока тваё цябе спакушае, вырві яго. Лепш табе з адным вокам увайсці ў Валадарства Божае, чым, маючы два вокі, быць кінутым у геену, дзе чарвяк іх не памірае і агонь не гасне.

Бо кожны будзе пасолены агнём.

Соль — добрая, але калі соль стане прэснай, чым вы яе прыправіце? Майце соль у сабе і жывіце між сабою ў спакоі.

Гэта слова Пана.


Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ

Адноўлена 20.05.2010 16:02
 
© 2003-2024 Catholic.by