Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХІХ Звычайную нядзелю, Год В (9 жніўня) | Друк |
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў
07.08.2015 14:20

Каментарый да літургіі

“Устань і еш, бо далёкая дарога прад табою!”

Калі чалавек не будзе есці, то яму, напэўна, забракне сіл на далейшыя жыццёвыя крокі і ўвогуле на функцыянаванне. За голадам звычайна прыходзіць смерць, але словы Божага клопату да чалавека гучаць з даўніх часоў. Як пачуем у першым чытанні зварот да Іллі, а пазней сам Хрыстус запросіць нас да супольнага стала.

Каментарый да літургіі слова

“Калі хто будзе есці хлеб гэты, будзе жыць вечна”.

У сучасным свеце па дадзеных харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН кожны сёмы чалавек у свеце галадае. Лічбы сапраўды вельмі уражваюць. Людзям не хапае дапамогі братоў і звычайнага хлеба, але можна толькі ўяўляць, наколькі бракуе Хлеба, які дае нам Пан. Самагубствы, нялад у сям’і, алкагалізм… Гэта паказнікі вялікай патрэбы чалавецтва ў насычэнні любоўю.

Малітва вернікаў

Праз Езуса Хрыста, які ёсць нашым Хлебам Нябесным, скіруем да Бога нашыя малітвы:

  • Умацуй у веры і любові Касцёл свой і падтрымай Святога Айца.
  • Дапамагай і ахоўвай тых, хто кіруе дзяржавамі, няхай заўсёды ў сваёй працы трымаюцца Божых запаведзяў.
  • Улі ў сэрцы людзей міласэрнасць і любоў, каб дапамагалі адзін аднаму ў цяжкіх справах.
  • Падтрымай усіх тых, што пакутуе ад ваенных здарэнняў, няхай адчуюць Тваю прысутнасць у жыцці праз дапамогу людзей добрай волі.
  • Умацуй хворых і церпячых, каб ахвяроўвалі ўсе свае цярпенні для збаўлення свету.
  • Прымі ў сваё Валадарства ўсіх, хто пакінуў гэты свет, каб яны мелі шчасце сузіраць Цябе тварам у твар.
  • Благаславі нас, якія сабраліся ля Твайго алтара, каб заўсёды адчувалі патрэбу насычэння Тваім Словам і Хлебам.


Які жывеш і валадарыш на векі вечныя. Амэн.

Рэгіна Рудкоўская

 
© 2003-2024 Catholic.by