Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XXIII Звычайную нядзелю, Год В (6 верасня) | Друк |
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў
03.09.2015 15:07

Каментарый да літургіі

Падчас кожнай Эўхарыстыі Хрыстус нас адорвае патрэбнымі ласкамі і моцай, каб духоўна  вылечыць. Ён умацоўвае сваёй ласкай, каб мы маглі пераадолець слабасці і быць моцнымі на шляху да дома Айца.

На пачатку святой Імшы памолімся аб ласцы аздараўлення нашых сэрцаў, каб мы адмовіліся ад граху і славілі Пана ўсім сваім сэрцам.

Няхай прызнанне нашай грэшнасці адкрые нашыя сэрцы на дзеянне Езуса ў нашым жыцці.

Каментарый да літургіі слова

 
Літургія слова сённяшняй нядзелі падкрэслівае важнасць веры чалавека. Вера творыць цуды. Чалавек, які верыць у моц і дзеянне Бога, можа атрымаць шмат ласкаў ад Творцы.

“Вочы сляпых і вушы глухіх будуць адкрытыя”, калі мы даверымся Богу ў звышнатуральным дзеянні.

Малітва вернікаў

Богу, які дае нам дар веры і міласэрнасці, прадставім нашыя просьбы:

1. Просім, каб Касцёл дапамагаў людзям ісці дарогай да неба.  
2. Просім за Айца Святога, каб быў для сучасных людзей сведкам Хрыста.
3. Просім аб ласцы супакою для ўсяго свету.
4. Просім, каб бацькі перадавалі сваім дзецям перадусім духоўныя каштоўнасці.
5. Просім, каб памерлыя (...), узнагароджаныя за жыццё на зямлі, увайшлі ў радасць Пана.
6. Просім, каб мы, у супрацоўніцтве з Хрыстом, заўсёды былі гатовыя да сустрэчы з Ім і праз Эўхарыстыю мелі сілы для выканання сваіх абавязкаў.

Божа, які ўзбагачаеш людзей рознымі дарамі, каб служылі іншым праз сваю працу і жыццё. Просім, пачуй нас і выслухай усе нашыя просьбы. Праз Хрыста, Пана нашага.
                                                                                                          
С. Людміла Леўдаровіч MChR

 
© 2003-2024 Catholic.by