Cвяты Ян Леанардзі, святар | Друк |

Cвяты Ян Леанардзі, святарНарадзіўся ў 1541 або ў 1543 г. у Д’ечыме (Таскана, Італія). Напачатку быў аптэкарам, але ў 1571 г. прыняў святарскае пасвячэнне. Падчас святарскага служэння ў тасканскім мястэчку Лукке арганізаваў сістэматычную катэхізацыю для мясцовых жыхароў і стварыў Таварыства хрысціянскага навучання.

У 1574 г. з дапамогаю св. Філіпа Нэры заснаваў у Рыме супольнасць Рэгулярных клерыкаў Маці Божай (леанардзінаў), члены якой займаліся пераважна служэннем пры школах і шпіталях. У 1593 г. гэтая кангрэгацыя была афіцыйна зацверджана. Ян Леанардзі быў таксама адным з заснавальнікаў Калегіума распаўсюджання веры і рэфарматарам жыцця законнікаў. Памёр у Рыме 9 кастрычніка 1609 года.

Успамін: 9 кастрычніка
Адноўлена 07.10.2009 16:03
 
© 2003-2024 Catholic.by