Святая Альжбета Партугальская | Друк |
Святая Альжбета ПартугальскаяНарадзілася каля 1271 г. у Іспаніі. У маладым узросце была выдадзена замуж за партугальскага караля Дыянісія і стала каралеваю. Усё жыццё Альжбета фінансава падтрымлівала касцёлы і кляштары ў сваёй краіне, будавала шпіталі, дзіцячыя дамы і прытулкі, вялікую частку маёмасці раздала бедным. Будучы каралеваю, часта выступала пасрэдніцаю ва ўзброеных канфліктах.

Пасля смерці мужа Альжбета ўступіла ў Трэці ордэн святога Францішка. Яна памерла 4 ліпеня 1336 г. і была пахаваная ў заснаваным ёю кляштары святой Клары ў Каімбры. Святая Альжбета з’яўляецца апякункаю Партугаліі; яе заступніцтва просяць для прадухілення небяспекі вайны.

Успамін: 4 ліпеня
Адноўлена 15.07.2009 17:43
 
© 2003-2024 Catholic.by