Святы Ян Капістран, святар | | Друк | |
![]() Стаўшы святаром у 1417 г., Ян Капістран на працягу сарака гадоў абвяшчаў слова Божае па ўсёй Еўропе, у тым ліку ў Сілезіі, Чэхіі і Венгрыі, стаўшы адным з найбольш вядомых вандроўных прапаведнікаў XV ст. Яго казанні збіралі вялізныя натоўпы слухачоў, а Папа, уражаны яго аўтарытэтам, некалькі разоў прызначаў Яна сваім легатам. Яну Капістрану ўдавалася мірыць феадалаў і цэлыя гарады, якія варагавалі паміж сабою. У бітве з туркамі пад Белградам ён з крыжам у руках стаў на чале амаль разбітага хрысціянскага войска і натхніў яго на наступ, які прынёс перамогу. Ян Капістран памёр 23 кастрычніка 1456 г. на тэрыторыі сучаснай Харватыі. Успамін: 23 кастрычніка |
Адноўлена 15.07.2009 17:37 |