Святы Бэда Вялебны, святар і доктар Касцёла | | Друк | |
![]() Яго навуковыя працы датычаць гамілетыкі (казанні, гаміліі, навучанне рэлігіі), агіяграфіі (жыццяпісы святых), экзэгетыкі (тлумачэнне Святога Пісання), гісторыі, арфаграфіі і інш. Бэда значна ўплываў на развіццё навукі ў сярэднія вякі і лічыцца айцом ангельскай гістарыяграфіі. Ён памёр 26 мая 735 г. Праз сто гадоў пасля смерці Бэды ў знак прызнання яго неацэнных заслугаў на адным з сінодаў яму быў нададзены ганаровы тытул «Вялебны», а на надмагіллі вучонага бэнэдыктынца нездарма напісана: «Разам з ім прыйшло святло на ўвесь свет». Успамін: 25 мая |
Адноўлена 15.07.2009 17:34 |