Святая Цэцылія, панна і мучаніца | | Друк | |
![]() Неўзабаве Валер’яна і яго брата Тыбурцыя арыштавалі і пасля катавання адсеклі галовы. Цэцылію таксама схапілі і на працягу многіх дзён катавалі. Ёй тройчы спрабавалі адсекчы галаву, але Цэцылія памерла толькі праз тры дні ад атрыманых ранаў. Гэта здарылася 22 лістапада 230 г. Цела святой было знойдзена нятленным у катакомбах Калікста ў ІХ ст. і з пашанаю перанесена ў пабудаваны ў яе гонар касцёл за Тыбрам. Захавалася паданне пра тое, што Цэцылія праслаўляла Бога спевам і ігрою на музычных інструментах, а таму яна лічыцца апякункаю касцёльнай музыкі і спеваў, а таксама музыкантаў і спевакоў. Успамін: 22 лістапада |
Адноўлена 15.07.2009 17:29 |