Святы Ансэльм, біскуп і доктар Касцёла | Друк |
Святы Ансэльм, біскуп і доктар КасцёлаНарадзіўся ў П’емонце (Італія) паміж 1033 і 1034 гг. Набываў адукацыю ў школах пры розных кляштарах у Францыі і ў 1060 г. стаў манахам-бенедыктынцам. Вылучаўся красамоўствам і вялікімі здольнасцямі, дзякуючы чаму стаў абатам, а ў 1093 г. — арцыбіскупам Кэнтэрберыйскім і адначасова прымасам Англіі.

З-за канфліктаў з англійскімі каралямі, якія супраціўляліся рэформам Ансэльма і імкнуліся паставіць Касцёл у Англіі ў залежнасць ад каралеўскай улады, двойчы быў у выгнанні, і нават многія з англійскіх біскупаў адвярнуліся ад яго. Аднак у 1107 г. у Лондане быў падпісаны канкардат, які прымірыў колішніх непрыяцеляў. Ансэльм Кэнтэрберыйскі памёр 21 красавіка 1109 г. Дзякуючы яго працам па тэалогіі святы лічыцца «айцом схаластыкі» і найбольшым рэлігійным аўтарам пасля св. Аўгустына. У 1720 г. ён быў абвешчаны доктарам Касцёла.

Успамін: 21 красавіка
Адноўлена 15.07.2009 17:20
 
© 2003-2024 Catholic.by