Благаслаўлёная Баляслава Марыя Лямэнт, панна | Друк |
Благаславёная Баляслава Марыя Лямэнт, паннаНарадзілася ў 1862 г. у Польшчы. Ва ўзросце 22 гадоў уступіла ў ордэн Сясцёр Сям’і Марыі. Працавала настаўніцай і выхавацелькай у Варшаве, Пецярбурзе, Адэсе і Сімферопалі. У 1905 г. заснавала новы ордэн Місіянерак Святой Сям’і з сядзібай у Пецярбурзе, а з 1913 г. сёстры ўжо працавалі на тэрыторыі Фінляндыі, Эстоніі, а таксама ў Рыме і ў Варшаве. Памерла 4 лютага 1946 г. Была беатыфікаваная Янам Паўлам ІІ 5 чэрвеня 1991 г. у Беластоку.

Успамін: 29 студзеня
Адноўлена 05.10.2009 17:39
 
© 2003-2024 Catholic.by