Серада — Другі тыдзень Адвэнту | | Друк | |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 40, 25-31 Усемагутны Бог умацоўвае знямоглага Чытанне кнігі прарока Ісаі. З кім вы параўнаеце Мяне,і Я буду роўны яму?— кажа Святы. Узніміце ўгору вашыя вочы і паглядзіце: Хто стварыў гэтыя зоркі? Той, хто выводзіць іх шматлікае войска, і кліча іх усіх па імені. Сярод такой магутнасці і вялікай моцы ніхто не застаецца пакінутым. Чаму ты кажаш, Якубе, і ты, Ізраэль, гаворыш: Схавана дарога мая ад Пана, у Бога майго забыты закон мой. Хіба не ведаеш ты? Хіба не чуў ты? Пан - Бог вечны, Ён стварыў межы зямлі. Ён не стамляецца, не знясільваецца, і неспазнаны розум Ягоны. Ён дае стомленаму сілу, Ён умацоўвае знямоглага. І юнакі стамляюцца і знясільваюцца, і маладыя, блукаючы, спатыкаюцца. Але тыя, хто спадзяецца на Пана, адновяць сілы, расправяць крылы, як арлы, пабягуць і не стомяцца, пойдуць і не знясіляцца. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 103 (102), 1–2. 3–4. 8 і 10 (Р.: 1а) Рэфрэн: Благаславі, душа мая, Пана. 1. Благаславі, душа мая, Пана, * Рэфрэн: 3. Ён адпускае ўсе беззаконні твае, * Рэфрэн: 8. Міласэрны ёсць Пан і ласкавы, * Рэфрэн: Вось наш Пан прыходзіць, каб збавіць народ свой. Благаслаўлёныя, гатовыя выйсці Яму насустрач. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 11, 28–30 Прыйдзіце да Мяне, усе спрацаваныя + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. Аднойчы: Адказваючы, Езус сказаў: Прыйдзіце да Мяне, усе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я супакою вас. Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне: бо Я ціхі і пакорны сэрцам, і знойдзеце спакой для душаў вашых. Бо ярмо Маё любае і цяжар Мой лёгкі. Гэта слова Пана. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ |