| Ян 6, 24-35 | | Друк | |
| 02.08.2015 03:00 |
|
«Хто да Мяне прыходзіць, не будзе галодны, і хто верыць у Мяне, ніколі не будзе прагнуць». У той час: Калі людзі ўбачылі, што тут няма ні Езуса, ні
Ягоных вучняў, селі ў чаўны і прыплылі ў Кафарнаум, шукаючы Езуса. Калі ж
знайшлі Яго на другім беразе мора, сказалі Яму: Раббі, калі Ты прыбыў
сюды? Езус адказаў ім: Сапраўды, сапраўды кажу вам: шукаеце
Мяне не таму, што бачылі цуды, а таму, што з’елі хлеб і насыціліся.
Клапаціцеся не пра ежу, якая гіне, але пра ежу, што застаецца на жыццё
вечнае, якую дасць вам Сын Чалавечы, бо Яго пазначыў Бог Айцец.
|