| Мц 8, 1–4 | | Друк | |
| 26.06.2015 03:00 |
|
«Калі хочаш, можаш мяне ачысціць» Калі Езус сышоў з гары, за Ім следам пайшло мноства людзей. І вось падышоў пракажоны і кланяўся Яму, кажучы: Пане, калі хочаш, можаш мяне ачысціць. Езус, выцягнуўшы руку, дакрануўся да яго і сказаў: Хачу, будзь ачышчаны. І адразу ачысціўся той ад праказы. І кажа яму Езус: Глядзі, не кажы нікому, але ідзі, пакажыся святару і ахвяруй дар, які загадаў Майсей дзеля сведчання перад імі. |