Мц 11, 20-24 | Друк |
15.07.2014 03:00
«У судны дзень лягчэй будзе Тыру і Сідону, і зямлі садомскай, чым табе»

У той час:

Езус пачаў дакараць гарады, у якіх адбылося найбольш Ягоных цудаў, за тое, што яны не пакаяліся.

Гора табе, Харазін, гора табе, Бэтсаіда, бо, калі б у Тыры і Сідоне былі ўчынены цуды, якія адбыліся ў вас, яны б даўно, у мешкавіне і попеле, пакаяліся. Але кажу вам: У судны дзень лягчэй будзе Тыру і Сідону, чым вам.

А ты, Кафарнаум, ці ўзвысішся да неба? Ты нізрынешся да пекла. Бо калі б у Садоме былі ўчынены цуды, якія адбыліся ў табе, ён застаўся б да сённяшняга дня. Але кажу вам: У судны дзень лягчэй будзе зямлі садомскай, чым табе.
 
© 2003-2025 Catholic.by