Мц 12, 14-21 | Друк |
18.07.2015 03:00
«Забараніў ім расказваць пра Сябе, каб збылося сказанае»
У той час:

Фарысеі выйшлі і сабралі раду супраць Езуса, каб загубіць Яго. 

Але Езус, даведаўшыся, пайшоў адтуль. І пайшло за Ім следам шмат людзей, і Ён аздаравіў усіх. Але забараніў ім расказваць пра сябе, каб збылося сказанае прарокам Ісаем: 

Вось слуга Мой, якога Я выбраў, 
умілаваны Мой, якога ўпадабала душа Мая. 
Ускладу дух Мой на Яго, 
а Ён абвесціць суд народам. 
Не будзе пярэчыць і лямантаваць, 
і не пачуе ніхто на плошчах голасу Яго. 
Трысціны надламанай не пераломіць, 
і кнота, які тлее, не пагасіць, 
пакуль не давядзе суд да перамогі. 
І ў імені Ягоным народы будуць мець надзею.
 
© 2003-2026 Catholic.by