Мц 19, 16-22 | Друк |
18.08.2014 03:00

«Калі хочаш быць дасканалым, прадай маёмасць сваю і здабудзеш скарб у нябёсах»

 У той час:

 Да Езуса падышоў адзін чалавек і сказаў: Настаўнік, што добрага зрабіць мне, каб мець жыццё вечнае?

 Ён адказаў яму: Чаму пытаешся ў мяне пра дабро? Адзін ёсць Добры! Калі хочаш увайсці ў жыццё вечнае, захоўвай запаведзі. Той кажа Яму: Якія? Езус адказаў: Не забівай, не чужалож, не крадзі, не сведчы фальшыва, шануй бацьку і маці, любі бліжняга свайго, як самога сябе. 

 Юнак кажа Яму: Усё гэта я захоўваў, чаго яшчэ нестае мне? Езус кажа яму: Калі хочаш быць дасканалым, ідзі, прадай маёмасць сваю і раздай бедным, і здабудзеш скарб у нябёсах; і прыходзь ісці за Мною. 

 Пачуўшы сказанае, юнак адышоў засмучаны, бо меў вялікую маёмасць.

 
© 2003-2025 Catholic.by