Лк 7, 11-17 | Друк |
27.08.2014 03:00
«У сваіх думках [маці] выносіла [мяне] на насілках, каб Ты [, Пане,] змог сказаць сыну ўдавы: Хлопча, табе кажу, устань! (св. Аўгустын, Вызнанні, 6,2)»

У той час: Езус пайшоў у горад, які называўся Наін, і з Ім ішлі многія вучні Ягоныя і вялікі натоўп. Калі ж Ён наблізіўся да гарадской брамы, выносілі з яе памерлага, адзінага сына ў маці, якая была ўдавою. І шмат людзей з горада ішло разам з ёю. Убачыўшы яе, Пан злітаваўся над ёю і сказаў: Не плач.І падышоўшы, дакрануўся да насілак. Тыя, хто нёс, спыніліся. І сказаў: Хлопча, кажу табе, устань. Мёртвы сеў і пачаў гаварыць. І Езус аддаў яго маці ягонай. Усіх жа ахапіў страх, і славілі Бога, кажучы: Вялікі прарок паўстаў сярод нас, і Бог наведаў свой народ. І разышлася гэтая навіна пра Яго па ўсёй Юдэі і па ўсёй ваколіцы. 

 
© 2003-2025 Catholic.by