Лк 4, 38-44 | Друк |
03.09.2014 03:00
«Таксама іншым гарадам Мне трэба абвяшчаць Добрую Навіну, бо для гэтага Я пасланы»
У той час:

Езус пакінуў сінагогу і прыйшоў у дом Сымона. Між тым моцная гарачка ахапіла Сымонаву цешчу. І прасілі Яго за яе.
Стаўшы над ёю, Езус забараніў гарачцы, і тая пакінула яе. Жанчына адразу ж паднялася і прыслугоўвала ім.
На захадзе сонца ўсе, хто меў хворых на розныя немачы, прыводзілі іх да Езуса. Ён жа, ускладаючы рукі на кожнага з іх, аздараўляў іх. І шмат з каго выходзілі злыя духі, якія крычалі, кажучы: Ты — Сын Божы! Але Ён забараняў і не дазваляў ім казаць, бо яны ведалі, што Ён Месія...
 
© 2003-2025 Catholic.by