Лк 6, 1-5 | | Друк | |
06.09.2014 03:00 |
«Чаму вы робіце тое, што не дазволена ў шабат?» У пэўны шабат давялося Езусу праходзіць праз збожжа, а вучні Ягоныя зрывалі каласы і елі, расціраючы рукамі. І некаторыя з фарысеяў казалі: Чаму вы робіце тое, што не дазволена ў шабат? Тады
Езус сказаў ім у адказ: Хіба не чыталі вы, што зрабіў Давід, калі
згаладаўся разам са сваімі спадарожнікамі? Як увайшоў ён у дом Божы,
узяў ахвярныя хлябы, якія дазвалялася есці толькі святарам, і даў іх
сваім спадарожнікам. І сказаў ім: Сын Чалавечы — гаспадар шабату. |