Лк 17, 11-19 | Друк |
12.11.2015 03:00

«Не знайшлося нікога, хто б вярнуўся аддаць славу Пану, акрамя гэтага чужынца»

Езус, калі ішоў у Ерузалем, праходзіў праз Самарыю і Галілею. І калі Ён  уваходзіў у адну вёску, сустрэлі Яго дзесяць пракажоных, якія сталі здалёк і моцным голасам казалі: Езус, Настаўнік, змілуйся над намі. Убачыўшы іх, Ён сказаў ім: Ідзіце, пакажыцеся святарам. А калі адышлі, яны ачысціліся. 

І адзін з іх, убачыўшы, што стаў аздароўлены, вярнуўся, моцным голасам праслаўляючы Бога, і, упаўшы ніцма да ног Ягоных, дзякаваў Яму. А быў гэта самаранін. Тады Езус сказаў: Ці не дзесяць было ачышчаных, дзе ж дзевяць? Не знайшлося нікога, хто б вярнуўся аддаць славу Пану, акрамя гэтага чужынца? І сказаў яму: Устань, ідзі; вера твая збавіла цябе.  

 
© 2003-2026 Catholic.by