| Лк 12, 54-59 | | Друк | |
| 24.10.2014 03:00 |
|
«Аблічча зямлі і неба распазнаваць умееце, як жа часу гэтага не пазнаеце?» У той час: Езус сказаў народу: Калі бачыце хмару, якая падымаецца з захаду, адразу кажаце «дождж будзе», і так адбываецца. А калі дзьме паўднёвы вецер, кажаце «спякота будзе», і так адбываецца. Крывадушныя, аблічча зямлі і неба распазнаваць умееце, як жа часу гэтага не пазнаеце? Чаму ж вы і па саміх сабе не судзіце, што слушнае? Калі ідзеш з праціўнікам тваім да кіраўніка, то па дарозе пастарайся пазбыцца яго, каб ён не прывёў цябе да суддзі, а суддзя не аддаў цябе дазорцу, а дазорца не ўкінуў цябе ў вязніцу. Кажу табе: не выйдзеш адтуль, пакуль не аддасі апошняга гроша. |