Мц 9, 27-31 | Друк |
05.12.2014 03:00
«Аздараўленне сляпых, якія паверылі ў Езуса»

У той час:

Калі Езус адыходзіў адтуль, ішлі за Ім двое сляпых, якія крычалі: Змілуйся над намі, Сыне Давіда! 

І калі Ён прыйшоў у дом, сляпыя падышлі да Яго. І кажа ім Езус: Ці верыце, што Я магу зрабіць гэта?

Яны кажуць Яму: Так, Пане! 

Тады Ён дакрануўся да вачэй іхніх і сказаў: Няхай станецца вам паводле веры вашай.

І адкрыліся іх вочы. І Езус сурова наказаў ім: Глядзіце, каб ніхто не даведаўся. А яны, калі выйшлі, абвясцілі пра Яго па ўсёй той зямлі.

 
© 2003-2026 Catholic.by