| Лк 2, 15–20 | | Друк | |
| 25.12.2014 03:00 |
|
«Пастухі знайшлі Марыю і Юзафа, і Немаўля»
Сталася: Калі анёлы адышлі ад іх на неба, пастухі сказалі адзін аднаму: Пойдзем у Бэтлеем і паглядзім, што там сталася і пра што абвясціў нам Пан. І пайшлі яны, спяшаючыся, і знайшлі Марыю і Юзафа, і Немаўля, якое ляжала ў яслях. А калі ўбачылі, расказалі тое, што было абвешчана ім пра гэтае Дзіця. І ўсе, хто чуў, дзівіліся таму, што расказвалі ім пастухі. А Марыя захоўвала ўсе гэтыя словы, разважаючы ў сэрцы сваім. І вярнуліся пастухі, праслаўляючы і хвалячы Бога за ўсё, што чулі і бачылі, так як ім было сказана. |