| Лк 2, 36-40 | | Друк | |
| 30.12.2014 03:00 |
|
«Казала пра Езуса ўсім, хто чакаў вызвалення Ерузалема» У той час: Калі бацькі прынеслі Дзіцятка Езуса ў святыню, была там Ганна прарочыца, дачка Фануэля, з роду Асэра. Яна была ў вельмі пажылым веку, пражыўшы з мужам ад дзявоцтва свайго сем гадоў; удава васьмідзесяці чатырох гадоў, якая не адыходзіла ад святыні, постам і малітваю служачы Богу ўдзень і ўначы. І яна прыйшла ў той самы час і славіла Пана, і казала пра Яго ўсім, хто чакаў вызвалення Ерузалема. Калі яны выканалі ўсё паводле Закону Пана, тады вярнуліся ў Галілею, у горад свой Назарэт. Дзіця ж расло і ўмацоўвалася, і напаўнялася мудрасцю, а ласка Божая спачывала на Ім. |