| Мк 6, 34-44 | | Друк | |
| 08.01.2015 03:00 |
|
«Размнажаючы хлеб, Езус аб’явіў Сябе, як прарока» У той час: Езус убачыў мноства людзей і злітаваўся над імі, бо яны былі як авечкі без пастыра; і пачаў іх вучыць многаму. І як мінула ўжо шмат часу, вучні Ягоныя, падышоўшы да Яго, сказалі: Месца гэта пустыннае, і гадзіна ўжо позняя; адпусці іх, каб яны пайшлі ў навакольныя паселішчы і вёскі і купілі сабе чаго з’есці. Ён жа сказаў ім у адказ: Вы дайце ім есці. І сказалі Яму: Ці мы павінны пайсці і за дзвесце дынараў купіць хлеба, і даць ім есці? Ён жа спытаўся ў іх: Колькі ў вас хлябоў? Ідзіце, паглядзіце. Яны, даведаўшыся, сказалі: Пяць і дзве рыбы. Тады загадаў ім пасадзіць усіх невялікімі групамі на зялёнай траве. І паселі радамі па сто і па пяцьдзесят. Ён узяў пяць хлябоў і дзве рыбы, узглянуўшы на неба, благаславіў і разламаў хлябы, і даў вучням сваім, каб яны раздалі ім; і дзве рыбы падзяліў на ўсіх. І елі ўсе, і насыціліся. І набралі кавалкаў і рэшты ад рыбы дванаццаць поўных кашоў. І тых, хто еў хлябы, было каля пяці тысяч мужчын. |